Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
14 мая 2025 года
253 718 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, дапушчальны варыянт Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь — чырвона-зялёны сцяг з белым і чырвоным арнаментным малюнкам каля дрэўка. Бягучы дызайн быў уведзены ў 2012 годзе Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь і адаптаваны з агульным выглядам сцяга, зацверджаным на рэферэндуме мая 1995 года. Гэта мадыфікацыя сцяга БССР 1951 года аўтарства Мікалая Гусева, які выкарыстоўваўся ў той час, калі краіна была адной з рэспублік Савецкага Саюза. Зменамі, унесенымі ў сцяг савецкай эпохі былі: выдаленне знакаў камунізму (сярпа, молата і чырвонай зоркі) і «пераварочванне» колераў арнаменту з белага на чырвоным да чырвонага на белым. Ад рэферэндуму 1995 года стварыліся некалькі сцягоў, якія выкарыстоўваюцца ўрадавымі чыноўнікамі і ведамствамі, зробленыя паводле ўзору дзяржаўнага сцяга (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Біялюмінесцэнцыя з’яўляецца асобным выпадкам хемілюмінесцэнцыі.
- Неандэртальцы валодалі тэхнікай прадзення.
- У ведыйскай рэлігіі Адзіці выступае ўвасабленнем жаночага пачатку і мацярынства.
- Фламандскі картограф Герард Меркатар назваў свой збор карт у гонар міфічнага караля Лівіі.
- Пахавальная працэсія актрысы нямога кіно сабрала трыста тысяч чалавек.
- Часовы рабоча-сялянскі ўрад Украіны да пачатку 1919 года размяшчаўся ў Суджы.
- ЗША праз Балгарыю ў Беларусі набывалі супрацьтанкавыя ракеты для сірыйскіх паўстанцаў.
Актуальныя падзеі
- Канклаў кардыналаў абраў Папу Рымскага Льва XIV. (8 мая)
- На пасаду Федэральнага канцлера Германіі заступіў Фрыдрых Мерц. (6 мая)
- Чжаа Сіньтун стаў першым у гісторыі чэмпіёнам свету па снукеры з Азіі. (5 мая)
Дзень у гісторыі
- 1659: Войска маскоўскіх ваяводаў Змеева і Лабанава-Растоўскага пачало аблогу Быхаўскага замка.
- 1783: Расійская імператрыца Кацярына II выдала ўказ аб запрыгоньванні сялян на Украіне.
- 1831: Адбылася бітва пад Дашавам на Падоллі паміж атрадам польскіх паўстанцаў і расійскімі войскамі.
- 1900: У Парыжы пачаліся Другія Алімпійскія гульні сучаснасці, у іх упершыню прынялі ўдзел жанчыны.
- 1918: Рада БНР даручыла Раману Скірмунту фарміраванне новага ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі.
- 1923: У Беластоцкім акруговым судзе пачаўся палітычны «Працэс 45-ці».
- 1926: Майскі пераварот у Польшчы, урад пайшоў у адстаўку, Станіслаў Вайцяхоўскі склаў прэзідэнцкія паўнамоцтвы.
- 1943: У СССР пачалося фарміраванне 1-ай пяхотнай дывізіі імя Т. Касцюшкі Войска Польскага, яе камандзірам прызначаны Зігмунд Берлінг.
- 1995: Рэферэндум у Беларусі па пытаннях надання рускай мове роўнага статуса з беларускай і ўстанаўлення новых Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба.
- 2007: Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь надаў гербу «Пагоня» статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці
Вікістужка
- 8 мая 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Славацкую па колькасці артыкулаў і заняла 44-е месца.
- 3 лютага 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Эстонскую па колькасці артыкулаў і заняла 45-е месца.
- 18 студзеня 2025 — Створаны 250 000-ы артыкул, падрыхтаваны прэс-рэліз з гэтай нагоды.