Commons:First steps/be-tarask

Ілюстраваньне Вікімэдыі
Інструкцыя па даданьні зьместу ў Вікісховішча

Што такое Вікісховішча?

Маючы звыш 100 млн файлаў, Вікісховішча ёсьць адным з найвялікшых сховішчаў мэдыяфайлаў. Складзенае з твораў, прадастаўленых тысячамі дабраахвотнікаў, Вікісховішча месьціць навучальныя выявы, відэа- і аўдыёфайлы, якія выкарыстоўваюцца Вікіпэдыяй ды іншымі праектамі непрыбытковай Фундацыі Вікімэдыі. Усе творы ў Вікісховішчы знаходзяцца пад «вольнай ліцэнзіяй». Гэта значыць, што іх можа выкарыстоўваць і распаўсюджваць кожны — бясплатна пры ўмове выкананьня патрабаваньняў ліцэнзіі — проста пазначаючы аўтарства і захоўваючы ліцэнзію, каб іншыя таксама маглі дзяліцца гэтымі творамі.




Хатняя старонка Вікісховішча

Навошта ўкладаць у Вікісховішча?

Уявіце сьвет, у якім любы чалавек можа вольна дзяліцца ўсімі назапашанымі ведамі. Ваш унёсак стане ягонай часткай. Калі вы дзеліцеся ўласнымі фатаздымкамі ды іншымі файламі зь Вікісховішчам ды ілюструеце імі артыкулы Вікіпэдыі, вашую працу змогуць пабачыць тысячы — ды нават сотні тысячаў — чалавек па ўсім сьвеце. І вы дапамагаеце разбудоўвацб агульны рэсурс, які дасягае яшчэ большай аўдыторыі; мэдыяфайламі зь Вікісховішча карыстаюцца адукацыйныя сайты, навінасныя СМІ, блогеры, мастакі, кінэматаграфісты, студэнты, настаўнікі і шмат хто яшчэ.



Гатовыя пачаць у
Вікісховішчы?
Category:Commons help/be-tarask
Category:Commons help/be-tarask